Наведванне “Беларускай хаткі”

Наведванне “Беларускай хаткі”У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 67 г. Магілёва» кожны чацвер праходзяць заняткі па адукацыйнай вобласці «Развiццё маўлення i культура маўленчых зносiн».

У «Беларускай хатцы» выхаванцы пашыраюць свае ўяўленні аб відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі: вырабах з саломкі, ільну, гліны. Праз мастацкую дзейнасць развіваюць увагу, мысленне, уяўленні, творчыя здольнасці, выхоўваюць цікавасць да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, паважлівыя і беражлівыя адносіны да працы народных майстроў.

Пры наведванні «Беларускай хаткі» дзеці з выхавальнікам адправіліся ў падарожжа, у «Горад Майстроў». Пабывалі ў майстэрнях «Залатая салома», «Ільняныя цуды», «Гліняная скарбонка», «Мастацкая майстэрня», дзе пазнаеміліся з цудоўнымі, непаўторнымі вырабамі. Гулялі ў гульні «Упрыгож прадмет словам», «Лянок!». А потым размалёўвалі гліняныя званочкі.

Узбагачэнне ўяўленняў дзяцей аб нацыянальнай культуры спрыяе далучэнню іх да культурнай спадчыны нашага народа.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Цімкова Таццяна Іванаўна

Наведванне “Беларускай хаткі” Наведванне “Беларускай хаткі”