У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 38 г. Магілёва» стала ўжо традыцыяй праводзіць фальклорныя святы з дзецьмі.
У рамках далучэння дашкольнікаў да вытокаў народнай творчасці, з мэтай знаёмства дзяцей з культурнымі традыцыямі і абрадамі беларускага народа было падрыхтавана і праведзена свята «Гуканне вясны».
З велізарным жаданнем хлопчыкі і дзяўчынкі развучвалі беларускія абрадавыя песні, вучылі вершы, гулялі ў народныя гульні, вадзілі хараводы, выраблялі папяровых птушак і заклікалі Вясну хутчэй прыйсці і сагрэць зямельку.
Добры эмацыянальны настрой падарылі дзецям пераапранутыя ў беларускае народнае адзенне супрацоўнікі дзіцячага садка, якія разыгралі сапраўдны спектакль.
Кульмінацыяй свята былі пачастункі ад прыгажуні-Вясны — выпечаныя з цеста птушачкі.
Г.М. Садоўская, намеснік загадчыка, Т.С. Вішнякова, музычны кіраўнік