30 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» прайшла вечарына «Чытаем творы Купалы і Коласа разам».
У гэты дзень вучні пятых класаў зноў перагарнулі старонкі жыцця Я. Купалы і Я. Коласа. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы песняроў. Была аформлена кніжная выстава твораў Я. Купалы і Я. Коласа. Удзельнікі вечарыны яшчэ раз упэўніліся, што Я. Купала і Я. Колас паднялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, паказалі ўсяму свету незвычайную сілу беларускага слова.
Шэпелева С.У.