Экскурсія ў музей Якуба Коласа

Шмат дзе на Беларусі і за яе межамі давялося пабываць вучням нашай школы, шмат куточкаў беларускай зямлі аб’ездзілі яны разам са сваімі настаўнікамі Гараўскай Таццянай Аляксандраўнай і Адзіянавай Ірынай Алегаўнай. Але на гэты раз экскурсія ў Мінск была запамінальнай...

Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім нападворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны дом, недалёка ад якога і спыніўся аўтобус з дзецьмі. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны.

Наведванне музея Якуба Коласа, гэтага асяродка беларускай культуры, дапамагло не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню тых вучняў, якія пабывалі ў гэтым гасцінным Доме, дзе і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе вялікі талент песняра.

Адзіянава Ірына Алегаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва»

Экскурсія ў музей Якуба Коласа

Экскурсія ў музей Якуба Коласа

Экскурсія ў музей Якуба Коласа

Экскурсія ў музей Якуба Коласа