У мінулы чацвер, 23 сакавіка, вучні 5,7,8,9-ых класаў сярэдняй школы № 11 г. Магілёва разам з бацькамі і класнымі кіраўнікамі наведалі горад Мінск.
Паездка была прымеркавана да знакавай падзеі ў культурным жыцці нашай краіны — 135-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Дзеці і дарослыя наведалі літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Ён размешчаны ў будынку, дзе пісьменнік жыў з 1944 па 1956 гады. Музей складаецца з асноўнай літаратурна-дакументальнай і мемарыяльнай экспазіцыі, выставачнай залы, а таксама некалькіх выстаў, адкрытых у гаспадарчых збудаваннях на тэрыторыі сядзібы Якуба Коласа.
З цікавасцю азнаёміўшыся з экспазіцыямі музея, дзеці даведаліся аб новых, да гэтага часу невядомых ім, фактах з жыцця і творчасці Якуба Коласа, разгледзелі рэчы, якімі карыстаўся славуты пісьменнік, і нават мелі магчымасць пабачыць яго васкавую выяву.
Экскурсія прынесла шмат станоўчых эмоцый. Вырашана ў хуткім часе здзейсніць падарожжа на малую радзіму Янкі Купалы, у вёску Вязынка.
Салавей А.Ф., намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце