Педагогi дзяржаўнай установы адукацыi «Яслi-сад № 86 г. Магiлёва» далучаюць дашкольнікаў да роднага слова з першага наведвання дашкольнай установы.
Паказаць багацце роднай мовы, адчуць яе прыгажосць дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы, якiя плануюцца педагогамi сiстэматычна. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавацелямi і самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення.
Сёння нас запрасiлi да сябе выхавацель Шумейка Святлана Вiктараўна i дзеткi з другой малодшай групы № 1.
Апынуўшыся ў групе, мы бачым сялянскi падворак, плот, а за iм — пеўня i ўсю яго шматлiкую сям’ю. Сёння дзеткi ўпершыню пазнаёмяцца з вершам Якуба Коласа «Храбры певень» i паспрабуюць яго завучыць.
Выхавацель стварае гульнёвую сiтуацыю i запрашае малят у госцi да бабулi Алёны, якая жыве ў вёсцы. Едуць дзеткi ў цягнiчку, паўтараюць простыя вершаваныя радочкi, прыехалi ў вёску — вiтаюцца: «Прывiтанне!», «Добрай ранiцы», а потым знаёмяцца з бабуляй Алёнай: «Я хлопчык Макар», «Я дзяўчынка Васiлiна». Вось так, спакойна i паступова дзеткi апынулiся ў беларускамоўным асяроддзi. А далей бабуля запрашае iх ў сялянскую хату, чытае вершык пра свайго храбрага пеўня. I зноў гульня: выглядае бабуля ў акно i запытваецца словамi з вершаванага твора: «Хто такi там? Хто такi?» I ўсе дзеткi па чарзе: i радасна, i зацiкаỷлена, па-беларуску. I новая гульнёвая сiтуацыя: гучна певень спяваў, разбудзiў маленькага ўнука бабулi Алёны. Люляюць дзеткi немаўля, цiхенька напяваючы вершык пра пеўня. Заснуў Васiлёк, а дзеткi, захопленыя гульнёй, кормяць куранятак, што на падворку, вымаўляючы: «Цыпа-цыпа...», назiраюць за чарадой i ўжо амаль самастойна паўтараюць верш. А ўвечары раскажуць яго сваiм бацькам.
Пацiху дзеткi навучацца размаўляць па-беларуску, але ж не без дапамогi адданых сваёй справе педагогаỷ, такiх як Святлана Вiктараўна.
Дзякуй, Святлана Вiктараўна, за Ваша майстэрства, за Вашу шчырую любоў да роднай мовы. Сёння сумненняў у нас няма: ваша любоў да роднай мовы — крынiца развiцця маўлення нашых дзетак, магутны сродак выхавання маленькiх грамадзян нашай краiны.
В.Iрванцова,
намеснiк загадчыка
па асноўнай дзейнасцi