23 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» адбыўся літаратурны турнір па творчасці Янкі Купалы, удзельнікамі якога сталі вучні 8-ых класаў.
Пытанні віктарыны дапамаглі замацаваць веды вучняў па творчасці народнага паэта Беларусі і пашырылі іх кругагляд. Каманды «рызыкавалі» (адказвалі без падрыхтоўкі), давалі адказы на пытанні «з капелюша». А ў так званых «тайм-аўтах» вучаніцы Пракаповіч Елізавета, Маняк Яна, Лачова Марына чыталі вершы і выконвалі песні на вершы Янкі Купалы. Мерапрыемства абудзіла ў вучняў патрыятычныя пачуцці, павагу да класіка беларускай літаратуры, любоў да роднага слова.
Хамянкова В.У.


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by