21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. З гэтай нагоды адчыніла дзверы літаратурная гасцёўня «Промні сусветнай паэзіі» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва».
«Сябе, маё ты сэрца, не трывож, Калі другіх не можаш хваляваць» , «...Не бойся, мой анёл, і не спяшы пытацца аб прычыне горкіх дум», «Я вас кахаў, каханне яшчэ можа ў душы маёй патухла не зусім...» ,"Раяль цалуе тонкая рука ў час вячэрні шэра-ружаваты...«, «На Беларусі Бог жыве...», «Люблю мой край, старонку гэту...», — вершаваныя радкі, што ліліся са шчырых сэрцаў удзельнікаў гасцёўні.
Літаратурная гасцёўня сардэчна вітала педагогаў школы, хто любіць паэзію, захапляецца творчасцю лепшых мастакоў слова Сусвету.
Літаратурная гасцёўня адчыніла дзверы для гасцей у беларускамоўны чацвер, таму вершы сусветна вядомых паэтаў: У. Шэкспіра, Дж. Байрана, А. Пушкіна, П. Верлена — чыталі ў перакладзе на беларускай мове.
Настаўнік матэматыкі Салодкая Т.В. чытала А.Пушкіна, настаўнікі англійскай мовы Антонава В.А. і Філіпенка К.В дэкламавалі паэтычныя творы Дж. Байрана, У. Шэкспіра па-беларуску.
Па просьбе вучняў гэтыя вершы прагучалі і ў арыгінале.
Наведвальнікамі гасцёўні былі вучні 10-х класаў, якія дэманстравалі вялікае жаданне апынуцца ў фантастычна-казачным свеце сусветнай паэзіі, афарбаваўшы ўнікальныя радкі вялікіх геніяў сваім родным, беларускім, матчыным словам.
Паэзія Сусвету становіцца бліжэй і радней, калі на прасторах Беларусі гучыць па-беларуску.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.