23 сакавіка 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» для вучняў пятых і шостых класаў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Супіталёвай Н.К. праведзена літаратурна-музычная вечарына «Нас слова Купалы і Коласа кліча», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры.
Удзельнікі святочнага мерапрыемства пазнаёміліся з багатай літаратурнай спадчынай Я.Купалы і Я.Коласа, прагледзелі відэафільм «Сцежкамі паэта». У ходзе вечарыны вучні чыталі вершы, спявалі і слухалі музычныя творы Ігара Лучанка на словы Я.Купалы і Я.Коласа. Да святочнага мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя «Заўсёды з намі Колас і Купала», кніжная выстава «Прачытаем разам». Вучні дазналіся пра багацце жанраў творчасці паэтаў, пранікліся цікавасцю да жыццёвых лёсаў славутых сыноў Беларусі.
Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Супіталёва Н.К.



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by