Святло роднай мовы. Метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў

Святло роднай мовы. Метадычнае аб’яднанне выхавальнікаўУ дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 92 г. Магілёва» адбылося метадычнае аб’яднанне выхавацеляў старэйшых груп устаноў дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна г. Магілёва па тэме «Сістэма работы па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

Прысутных прывіталі выхаванцы дашкольнай установы вершамі і добрай песняй пра Беларусь. Затым адбыўся прагляд і абмяркаванне занятка па адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» (старэйшая группа, выхавацель Скрыбунова Г.І., вышэйшая катэгорыя). Падчас семінара-практыкума ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з вопытам работы дашкольнай установы па стварэнні прадметна-развіццёвага асяродздзя ў старэйшай групе (выхавацель Скрыбунова Г.І.), а таксама падзяліліся ўласным вопытам работы па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў адукацыйным працэсе ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Ерына Т.В. звярнула ўвагу прысутных на праграмна-метадычные забеспячэнне па вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі па адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін».

Ерына Т.В.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Яслі-сад № 92 г. Магілёва»