Выстава “Народная цацка”

Выстава “Народная цацка”У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 114 г. Магілёва» вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню.

У гэтым навучальным годзе педагагічны калектыў зрабіў акцэнт на далучэнні дзіцяці да культурнай спадчыны свайго народа.

Цацка — гэта частка культуры народа. Яна ўзнікла даўно разам з чалавечым грамадствам. Людзі заўсёды клапаціліся пра прыгажосць і займальнасць цацак, прызначаных для гульні дзіцяці. Асабліва значная роля народнай цацкі для дзяцей дашкольнага ўзросту.

З мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці да народнай творчасці, актывізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і бацькоў, развіцця мастацкага густу, падняцця эмацыйнага настрою ў дзіцячым садзе арганізавана выстава сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей «Народная цацка».

На выставе прадстаўлены цацкі з дрэва, саломкі, гліны. Маленькія і вялікія, лялькі-абярэгі і лялькі-траўніцы, лялька-падарожніца і лялька-мотанка — усе вырабы знайшлі сваё месца на выставе.

Мы спадзяемся, што сумесна вырабленыя народныя цацкі, гульні з імі стануць крыніцай фарміравання ў нашых выхаванцаў таго «душэўна-духоўнага ўкладу», які спатрэбіцца ім у іх далейшым жыцці, а таксама будзе спрыяць далучэнню дзяцей да культурнай спадчыны нашага народа.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Яслі-сад № 114 г. Магілёва»
В.У. Секацкая

Выстава “Народная цацка”

Выстава “Народная цацка”

Выстава “Народная цацка”