Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.
18 сакавіка бягучага года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г.Магілёва» прайшло творчае мерапрыемста «Зямля пад белымі крыламі» для вучняў 6-7 класаў.
У выкананні юных артыстаў гучалі вершы і песні на беларускай мове, якія былі прасякнуты любоўю да роднага краю. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства дэманстравалі свае веды аб Радзіме ў намінацыях «Дзяржава і яе сімвалы», «Культурная спадчына», «Песняры», «У свеце народных традыцый», «Крок у будучае». Павучальным і захапляльным для вучняў было і мультымедыйнае падарожжа па Беларусі. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі і гледачы з захапленнем слухалі песні У.Мулявіна, творчасць якога застаецца адным з найбольшых культурных дасягненняў Беларусі XX стагоддзя.
Дзеці пакідалі актавую залу з гонарам за тое, што нарадзіліся і жывуць у краіне з самабытнай культурай і традыцыямі, багатай прыродай і слаўнай гісторыяй.
Міхалап Н.П.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 11 г. Магілёва

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by