16 сакавіка старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны А. Дзьячкоў правёў завочную экскурсію для вучняў 6-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва».
Беларусь мае шмат прыгожых гістарычных мясцін. Людзі часта едуць за мяжу, каб убачыць помнікі архітэктуры, забываючы, што побач з імі знаходзяцца не менш значныя і славутыя палацы, касцёлы, манастыры. Наш госць запэўніў вучняў, што падарожжа па Беларусі — гэта захапляючы экскурс у гісторыю нашай зямлі. Дзякуй за цікавую і карысную экскурсію!
Настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва»
Грышанава Таццяна Вітальеўна