14 сакавіка 2017 года падведзены вынікі літаратурна-краязнаўчага турніру «Мы — магілёўцы», які адбыўся на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва» сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна горада Магілёва.
Каманду дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» прадстаўлялі вучаніцы восьмых і дзявятых класаў Латочка Аліна, Быцева Наталля, Заяц Валерыя. Па выніках віктарыны і грамадскай дыктоўкі каманда заняла прызавое трэцяе месца!
Хамянкова В.У.