Ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 100 г. Магілёва», настаўнікам-дэфектолагам Яршовай Наталляй Віктараўнай былі распрацаваны і праведзены міні-праекты з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту «Дом радасці і дружбы», «Карта горада Магілёва», «У што апраналіся беларусы шмат гадоў таму?», «Падарунак матулі», «Як праводзіць народныя святы мая сям’я?».
Таксама ў рамках рэалізацыі гарадскога дзейнаснага праекта «Магілёву — 750» быў арганізаваны міні-праект «Горад будучыні: Магілёў + 750» з дзецьмі старэйшых груп. Мэта дадзенага міні-праекта — абагульненне і замацаванне атрыманых ведаў пра культуру беларускага народа, гісторыю і славутасцях роднага горада. Дзеці з задавальненнем уключаліся ў праектна-гульнёвую дзейнасць. Узяўшы на сябе ролі юных архітэктараў, зрабілі праекты вуліц горада Магілёва праз 750 гадоў. Развіццю фантазіі, навыкаў ўзаемадзеяння і камунікацыі спрыяла праца дзяцей у парах.
Яршова Н.В., настаўнік-дэфектолаг