У дашкольнай установе «Яслi-сад № 50 г. Магiлёва» прайшоў тыдзень роднай мовы.
На працягу тыдня праводзiлiся тэматычныя заняткi па фармiраваннi пачуцця этнiчнай прыналежнасцi «Мы — беларусы». Увесь тыдзень педагогi i выхаванцы размаўлялi па-беларуску.
Вялiкая ўвага надавалася выхаванню ў дзяцей зацiкаўленасцi i станоўчых адносiн да беларускай мовы праз дзiцячую лiтаратуру i фальклор: народныя казкi, пацешкi, песнi, народнае дэкаратыўнае прыкладное мастацтва. Педагогi дапамагалi дзецям зразумець i пачуць усю прыгажосць беларускай мовы.
Мазгавая В.М.,
выхавальнiк я/с № 50