На мінулым тыдні ў сярэдняй школе № 11 беларуская мова гучала ўсе шэсць дзён. Настаўнікі Двужыльная А.В. і Заморына Г.І. ладзілі мерапрыемствы ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Вучні адсвяткавалі Дзень роднай мовы, здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Полацк — старажытны кульурны цэнтр нашай краіны.
Урокі і пазакласныя мерапрыемствы, літаратурныя вечарыны і гасцёўні прыцягнулі ўвагу школьнікаў усіх узростаў. Вучні пачатковых класаў часцей займалі месцы ўдзячных гледачоў, а іх старэйшыя калегі не толькі прадэманстравалі трывалыя веды беларускай мовы і літаратуры, але і зацікавілі «пачаткоўцаў» малавядомымі звесткамі з гісторыі жыцця і творчасці Францыска Скарыны, Ефрасінні Полацкай, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
Усе мерапрыемствы Тыдня суправаджаліся інтэрактыўнымі сродкамі, што вельмі спрыяла відовішчнасці. А работнікі школьнай бібліятэкі падрыхтавалі цікавую выставу твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінуўшчыны і сучаснасці.
Салавей А.Ф., намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by