Мова – родная мая

Мова – родная маяЗ 21 лютага па 2 сакавіка ў пачатковых класах дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» прайшла дэкада беларускай мовы і літаратуры.

Мэта правядзення дэкады — папулярызацыя духоўнай культуры народа і роднай мовы. У рамках дэкады былі праведзены адкрытыя ўрокі ў 1 «А» класе па тэме «Надвор’е. З’явы прыроды» і ў 2 «В» класе па тэме «Няпарныя цвердыя гукі», а таксама пазакласныя мерапрыемствы «Моўныя скарбы роднага краю» (2 клас), «Беларусь — зямля мая родная» (3 клас), «Вячоркі» (4 клас). На ўроках настаўнікі выкарыстоўвалі займальны матэрыял і дыдактычныя гульні, што дало магчымасць вучням лепш засвоіць новую тэму. На святах гучалі вершы, песні, праводзіліся цікавыя конкурсы. Вучні першых класаў знаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі. Ва ўсіх мерапрыемствах тыдня актыўны ўдзел прымалі як вучні, так і іх бацькі.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў пачатковых класаў Ігнаценка А.М.

Мова – родная мая

Мова – родная мая

Мова – родная мая

Мова – родная мая