У дашкольнай установе адукацыі «Яслі-сад № 69 г. Магілёва» сярод педагогаў быў праведзены конкурс эрудытаў беларускай мовы «З любоўю да роднага слова».
Мэта конкурсу — адрадзіць інтарэс да беларускай мовы, пашырыць веды па гісторыі і культуры роднага краю.
Шмат добрых уражанняў засталося ў удзельнікаў конкурсу: педагогі мелі магчымасць праявіць сваю творчасць, веды беларускай мовы і культуры і нават — вярнуцца ў часы свайго дзяцінства.
Баніна Т.А.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці