21 лютага для навучэнцаў 8 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» праведзена гадзіна мастацтва «Ля палотнаў Бялыніцкага-Бірулі».
Сёлета спаўняецца 145 год з дня нараджэння нашага славутага мастака. Імя гэтага чалавека вядома кожнаму адукаванаму беларусу. Яго творчасць і талент прызнаныя ва ўсім свеце. Яго палотны да сённяшняга дня вабяць нейкай адметнай чысцінёй і прыгажосцю.
Мерапрымства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і відэафільмам «Майстар лірычнага пейзажу».
Бясспрэчна, прырода знайшла ў асобе Бялыніцкага-Бірулі мастака, бясконца ёй адданага, палка ў яе закаханага, удзячнага ёй. Мастака, які здолеў у сваіх пейзажах перадаць самыя патаемныя яе тайны.
Загадчык школьнай бібліятэкі
Буранкова В.В.

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by