Добрай традыцыяй стала правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Мiжнароднаму дню роднай мовы, якi адзначаецца 21 лютага.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва» прапанавалі розныя мерапрыемствы, каб да беларускасці маглі далучыцца ўсе, пачынаючы ад першакласнікаў, настаўнікаў, да бацькоў і проста наведвальнікаў школы ці школьнага сайта.
Напярэдадні свята школьнікі 3-11 класаў праверылі веданне роднай мовы ў конкурсе «Буслік», а вучні 5-7 класаў — у алімпіадзе.
Вучні, бацькі і наведвальнікі школьнага сайта сталі ўдзельнікамі конкурсу «Беларусь. Звыш за чаканне, звыш за любоў». Пераможцы, вучні 7 «В» класа, Кіждубенка Лізавета і Зайцава Марыя, 21 лютага атрымалі ўзнагароды.
Вучні 7 «В» класа падрыхтавалі цікавы і пазнавальны матэрыял для стэнда «Гучы, родная мова!».
Удзельнікамі агульнай школьнай дыктоўкі, прысвечанай славутым людзям Беларусі, сталі вучні 6-11 класаў і настаўнікі школы, больш за 50 чалавек. Цяжка было вызначыць пераможцаў, але ўсё ж назавем лепшых:
Магілеўчык Лізавета, Хмялькова Паліна — 6 клас.
Кіждубенка Лізавета, Зайцава Марыя — 7 клас.
Суворава Мілена — 8 клас.
Трапіўская Анастасія — 10 клас.
Андрыяшава Святлана, Камарова Вераніка, Баранаў Уладзіслаў, Чамрук Марыя — 11 клас.
Прыемна, што ў Міжнародны дзень роднай мовы да нашай роднай беларускай мовы дакрануўся кожны.
Сомава А.А.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры