Дзень роднай мовы адзначылi выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыi «Яслi-сад № 86 г. Магiлёва».
Хлопчыкаў i дзяўчынак запрасiлi на свята Бабка Арына i дзед Усявед. Вясёлыя народныя персанажы заахвоцiлi дзетак успомнiць беларускiя народныя казкi i забаўлянкi, адгадаць загадкi i прыняць удзел у вясёлых народных гульнях. Забавы праходзiлi весела i эмацыянальна: дзеткi прадэманстравалi ўменнi ў iнсцэнiраваннi любiмых забаўлянак, выкананнi народнага танца «Весялуха», любiмых песень на роднай мове, а ў падарунак атрымалi казк — лялечны тэатр «Зайкава хатка».
Iрванцова В.В.,
намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi