Родная мова... Што можа параўняцца з яе напеўнасцю і прыгажосцю?
Самай важнай для любога чалавека з’яўляецца тая мова, на якой ён упершыню вучыцца размаўляць і пазнаваць навакольны свет. Гэта мова дзяцінства, мова першых узаемаадносін у грамадстве. З самага нараджэння неабходна закласці ў душу дзіцяці гэту спадчыну — родную мову.
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 43 г. Магiлёва» дзеці вывучалі беларускія вершы і размаўлялі пра родны край, горад, мову. У старшай групе прайшла сумесна с бацькамі выстава мiнi-газет «Багата, родная ты мова».
Без мовы не існаваў бы свет. На мове мы думаем, размаўляем, робім. У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх унікальным чынам адпавядае прызначэнню чалавека. Кожны мае магчымасць убачыць гэты нацыянальны скарб, які трэба шанаваць, любіць, берагчы і перадаваць наступным пакаленням.
Намеснiк па асноўнай дзейнасцi
Борыкава Н.У.