У чарговы «беларускамоўны чацвер» педагогі і вучні сярэдняй школы № 11 наведалі горад Мсціслаў. Праўда, падарожжа было віртуальным.
У школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры старажытнага беларускага горада Мсціслаўя. На класных гадзінах і пазакласных мерапрыемствах школьнікі даведаліся, што летапісны заснавальнік горада, князь смаленскі Расціслаў Мсціслававіч, унук Уладзіміра Манамаха, ушанаваў у яго назве памяць пра свайго бацьку Мсціслава Вялікага. З дапамогай інтэрактыўных сродкаў вучні пазнаёміліся з дзейнасцю славутага Пятра Мсціслаўца, наведалі храмы і манастыры Мсціслаўя.
Віртуальнае падарожжа адбылося. Дзецям ідэя спадабалася. У наступны чацвер вырашана наведаць старажытны Полацк. Падрыхтоўка да экскурсіі ўжо распачата.
Салавей А.Ф., намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце