Дэкада роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» пачалася традыцыйна з гульні-конкурсу «Буслік-2017», у якім прынялі ўдзел вучні 4-11 класаў.
Дзякуючы ініцыятыве і творчаму падыходу да выкладання свайго прадмета нашых настаўнікаў, вучні цікавяцца вывучэннем роднай мовы і літаратуры і з задавальненнем прымаюць удзел у гэтым цікавым і карысным спаборніцтве.
У гэты ж дзень вучні 8-х класаў пабывалі на пастаноўцы «СКАРЫНА» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. У іх была магчымасць пазнаёміцца з цікавымі фактамі біяграфіі беларускага першадрукара. Дзякуючы дэкарацыям спектакля, вучні змаглі на нейкі час перанесціся ў мінулае, пазнаёміцца з адкрыццямі таго часу, перажыць драматычныя старонкі з жыцця Скарыны. Сярод удзельнікаў спектакля быў і сапраўдны тыгровы пітон Зіна!
Хамянкова В.У.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by