Знаўцы роднага краю

Знаўцы роднага краюРаботу па вывучэнні роднай мовы трэба пачынаць з сям’і. У гэтым перакананы педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 70 г. Магілёва».

Таму з бацькамі сваіх выхаванцаў праводзяць розныя цікавыя мерапрыемствы, аб’яднаныя адной тэматыкай «Мы — беларусы».
Найбольш актыўна прайшоў конкурс «Мая родная Беларусь», дзе за перамогу змагаліся каманда дзяцей «Васількі» і каманда бацькоў «Рамонкі». Было шмат цікавых заданняў: сказаць па-беларуску, назваць беларускія прыказкі і прымаўкі, беларускія стравы, скласці паводле малюнкаў апавяданне на беларускай мове, назваць беларускія народныя гульні і правесці іх з удзельнікамі конкурсу і іншыя.

Дзеці вельмі радаваліся, што змаглі перамагчы каманду бацькоў. Бацькі ж парадаваліся за добрыя веды сваіх дзяцей і вырашылі больш увагі надаваць вывучэнню роднай мовы.

Кускова С.У., выхавацель ДУА «Яслі-сад № 70 г. Магілёва»

Знаўцы роднага краю

Знаўцы роднага краю

Знаўцы роднага краю