Беларускае-самае маё

Беларускае-самае маёДзявятага лютага 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» прайшлі пазакласныя заняткі «Беларускае — самае маё».

Вучні шостых класаў пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Супіталёвай Н.К. падрыхтавалі прэзентацыі папулярных беларускіх тавараў. Найбольш ярка былі прадстаўлены вырабы з ільну. На занятках дзеці даведаліся, як з насення, расліны лён станавіўся кудзеляй, кужалем, ніткамі, палатном, а ўжо затым зручнай экалагічнай вопраткай, прыгожымі ручнікамі, бялюткімі абрусамі. Пачулі вершы, песні, прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя гэтай незвычайнай расліне.

Асаблівую цікавасць у вучняў выклікаў прагляд анімаванага фільма «Як Кроцік прыдбаў нагавіцы». Фільм з’явіўся ў 1956 годзе, але да гэтага часу з’яўляецца адзіным выхаваўчым мультфільмам, які дае магчымасць у зразумелай для дзяцей форме ўбачыць складаны працэс вырошчвання, апрацоўкі лёну і вырабу тканіны.

«Казка блакітнага лёну» — так назвалі шасцікласнікі праведзенае мерапрыемства.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаўбеларускай мовы і літаратуры
Супіталёва Н.К.

Беларускае-самае маё

Беларускае-самае маё

Беларускае-самае маё

Беларускае-самае маё