У рамках адзінага беларускамоўнага дня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 43 г. Магілёва» прайшоў конкурс выразнага чытання вершаў на беларускай мове.
Журы ацэньвала веданне тэксту твора, інтанацыйную выразнасць прамовы, выкарыстанне тэатральных выразных сродкаў (мімікі, жэстаў, рухаў), уменне трымацца на публіцы, падбор касцюма, атрыбутаў, адпаведных зместу твора.
Удзельнікі конкурсу старанна рыхтаваліся і вельмі хваляваліся. Кожны стараўся прачытаць верш як мага лепей. Творы падбіралі бацькі, неабходную дапамогу аказвалі выхавальнікі груп. Конкурс быў упрыгожаны музычнымі паўзамі з удзелам выхаванцаў старэйшай группы, музычнага кiраўнiка Сталеўскай-Зарыла Ю.У.
Напрыканцы конкурсу ўсе чытальнікі атрымалі медалі i размалёўкі.
Намеснiк па асноўнай дзейнасцi
Борыкава Н.У.

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by