У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 81 г. Магілёва» прайшло метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі сярэдніх груп па тэме «Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах білінгвізму».
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Макарава Н.М. і Мансурава В.С. паказалі заняткі на тэму «Дзікія жывёлы». Педагогі ўбачылі, як валодаюць беларускай мовай выхаванцы сярэдніх груп дзіцячай установы.
З пытаннем «Эфектыўныя метады i прыёмы развіцця маўлення дзяцей 4-5 гадоў” выступіла Балахонава С.А. Пад кіраўніцтвам Цвятковай А.В. цікава і актыўна прайшоў практыкум «Вучымся размаўляць на беларускай мове».
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Чухлова Ж.Л. пазнаёміла з праграмна-метадычным забеспячэннем праграммы дашкольнай адукацыі па адукацыйнай вобласці «Развiццё беларускага маўлення і маўленчых зносін». Прапанавала пазнаёміцца з выставай беларускіх казак, якія прадстаўлены на двюх мовах.
Удзельнікі метадычнага аб’яднання пашырылі веды па пытанні маўленчага развіцця дзяцей ва ўмовах білінгвізму.
Загадчык ДУА «Яслі-сад № 81 г. Магілёва»
Т.С. Падаляк