Невядомы Магілёў на фотаздымках

У суботу, 4 лютага, навучэнцы 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя шкрола № 4 г. Магілёва” наведалi выставу «Невядомы Магілёў — горад на фотаздымках 1941-1944 гг», якая знаходзiцца ў музеi гiсторыi Магiлёва.

На фотаздымках дзецi ўбачылi вулiцы роднага горада такiмi, якiмi яны былi ў час Вялiкай Айчыннай вайны. Фотаздымкi змаглi перадаць усю жудасць, бесчалавечнасць вайны. Пазнавальная i цiкавая выстава аказала вялiкi ўплыў на падлеткаў. Яна ўзрушыла кожнага, прымусiла задумацца. Мы павінны памятаць аб той цане, якую заплацiлi нашы продкi за мiрнае жыццё сёння.

Настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва”
Грышанава Таццяна Вітальеўна