І складаюцца самыя дзівосныя казкі…

24 студзеня 2017 года былі падведзены вынікі конкурсу «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…», арганізаванага Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

Конкурс прымеркаваны да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 90-годдзя верша «Савось – распуснік» і 95-годдзя зборніка алегарычных апавяданняу «Казкі жыцця».
Пераможцам конкурсу (дыплом II ступені) ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» стала Белазор Дар’я, вучаніца 4 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №40 г. Магілёва» (настаўнік пачатковых класаў Каралева І.А.).

Віншуем перможцу і жадаем далейшага творчага плёну!
Намеснік дырэктара Ладзеева А.В.