У актавай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў, які праходзіў у межах літаратурна-краязнаўчага турніру “Мы – магілёўцы” (другі этап конкурсу “Літаратурны”), прысвечанага 750-годдзю з дня заснавання горада Магілёва, а таксама 125-годдзю нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча.
У гэтым конкурсе прыняла ўдзел Літвінчук Марына, вучаніца 7 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 25 г. Магилёва”, разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Новікавай А.У. Гнюсаў Максім, вучань 7 “В” класа, разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Сафронавай В.А. на конкурс даслаў свой верш “Лепшы з усіх гарадоў - Магілёў”.
Удзельнікі конкурсу чыталі вершы пра родны горад. Ацэньвала творчыя работы кампетэнтнае журы на чале са старшынёй Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Казекам і старшынёй таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алегам Дзьячковым.
Таксама на мерапрыемстве гучалі ўласныя творы навучэнцаў. У кожным радку адчувалася любоў і вернасць да роднага горада. Некаторыя творы, як адзначыла Тамара Пятроўна Аўсяннікава, кіраўнік гарадскога літаратурнага клуба “Святліца”, будуць уключаны ў склад штогадовага зборніка “Святло “Святліцы”.
Рыхтуемся да трэцяга этапа мерапрыемства (краязнаўчы квэст), які адбудзецца прыблізна ў лютым 2017 года. Пажадаем удзельнікам літаратурна-краязнаўчага турніру “Мы – магілёўцы” поспехаў!
Новікава Алеся Уладзіміраўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва”


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by