Менавіта такімі словамі пачалося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 125-годдзю Максіма Багдановіча, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» восьмага снежня 2016 года.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры імкнуліся зацікавіць вучняў жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, усебакова раскрыць асобу пісьменніка, выявіць малавядомыя старонкі яго лёсу, выхоўваць патрыятычныя пачуцці, развіваць чытацкія ўменні навучэнцаў.
Дзяўчаты 11класа ў нацыянальных касцюмах запалілі 25 свечак у памяць аб сваім земляку.
Вучні прадставілі прэзентацыі аб жыцці і творчасці паэта-генія, прынялі ўдзел у выпуску літаратурных газет, чыталі вершы паэта-юбіляра. Свята суправаджалася песнямі, рамансамі на словы Максіма Багдановіча. Завяршылася свята конкурсам на лепшага знаўцу творчасці Максіма Багдановіча, у якім пераможцай стала вучаніца 11 класа Шэх Алена.
Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Супіталёва Н.К.

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by