Чацвер — дзень роднай мовы. І кожны чацвер вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва» прымаюць удзел у розных конкурсах, віктарынах, літаратурна-музычных кампазіцыях і літаратурных гасцёўнях. І кожны чацвер асаблівы, цікавы, непаўторны і не падобны на папярэднія.
Гэты беларускамоўны чацвер не стаў выключэннем. Вучні 6 «Б» класа падрыхтаваліся да яго з асаблівай адказнасцю. А ўсё таму, што яны вырашылі паставіць у сваім класе п’есу «Цар Ірад». Хлопчыкі і дзяўчынкі разбіліся на групы, дзе кожны атрымаў сваю ролю. Трэба адзначыць, што шасцікласнікі не толькі навучыліся выразна чытаць свае ролі, але і падрыхтавалі касцюмы, і спрабавалі праявіць свае творчыя здольнасці на імправізаванай сцэне.
Асаблівую падзяку хочацца выказаць групе, якая больш за ўсіх наблізілася да сапраўднай батлейкі: Парфенчыкава Ксенія, Снапкоў Аляксандр, Пятрова Паліна, Чарнякова Лізавета і Тапстова Паліна паказалі сапраўдны лялечны тэатр. Адчувалася, што яны хваляваліся, бо цяжка кіраваць лялькамі, калі іх не бачыш, і пры гэтым яшчэ чытаць тэкст свайго персанажа. Але ўсе ўдзельнікі інсцэніроўкі справіліся, за што і атрымалі апладысменты ад сваіх аднакласнікаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Алена Аляксандраўна Бялясава

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by