У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 92 г. Магілёва» з 31 кастрычніка па 4 лістапада прайшоў тыдзень беларускай мовы, у рамках якога ў дзіцячым садку адбылося шмат цікавых мерапрыемстваў.
У падрыхтоўцы выставы «Рукатворныя цуды» актыўны ўдзел прынялі бацькі выхаванцаў і супрацоўнікі дашкольнай установы.
Тыдзень беларускай мовы супаў таксама са 134-гадавінай з дня нараджэння беларускага пісьменніка Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў дзіцячым садку сіламі творчай групы быў падрыхтаваны стэнд «Сыны беларускай зямлі».
Яскравым заканчэннем беларускага тыдня стаў вясёлы, доўгачаканы Кірмаш. Музычная зала, упрыгожаная «...цацкамі рознымі і знакамітымі, кветкамі простымі і сакавітымі, зоркамі саламянымі, пеўнікамі маляванымі...», ледзь змясціла ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у восеньскім свяце. Маленькія гандляры прапанавалі прысутным набыць садавіну, гародніну, мед, хлеб. Кірмаш таксама наведалі цётка Васіліна і дзядзька Антось, якія даўно ўжо знаёмыя дзецям сваімі прыгодамі і жартамі. Развесяліў усіх плясун ды весялун Несцерка з поўным мехам беларускіх гульняў, забаў і жартаў. Актыўны ўдзел у Кірмашы прынялі бацькі выхаванцаў, якія разам са сваімі дзецьмі танцавалі, спявалі, а яшчэ дапамаглі ў падрыхтоўцы салодкага пачастунка.
Арганізацыя тэматычных беларускіх мерапрыемстваў у дзіцячым садку — гэта добрая традыцыя, дзякуючы якой дзеці маюць цудоўную магчымасць дакрануцца да культурнай спадчыны сваёй Радзімы.
Ерына Т.В.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by