Восеньскія фарбы

Восеньскія фарбыІ зноў прыгажуня Восень завітала да нас у госці. Трэба паспець у паўсядзеннай марнасці налюбавацца яе фарбамі, бо гэтая прыгажосць хуткаплынная.

Выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 70 г. Магілёва» заўсёды з нецярплівасцю чакаюць асеннія святы. І гэтая восень не стала выключэннем. Падчас ранішнікаў дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, гуляючы і танцуючы з яркім восеньскім лісцем, збіраючы сакавітую садавіну і гародніну, грыбы-асілкі. А якое ж свята без казачных герояў? Дзеці з задавальненнем дапамагалі Лесавіку, баранілі лес ад Ваўка і Лісы, весялілі Цётухну Хлюпоту. Выхаванцы вершамі, песнямі і танцамі сустракалі саму прыгажуню Восень, якая нікога не пакінула без смачнага падарунка.

Дадайце ў сваё жыццё трохі яркіх фарбаў! Адарвіцеся на хвілінку ад паўсядзенных спраў! Звярніце ўвагу на апошнія фарбы адыходзячай восені!

Масяёнак Аксана Уладзіміраўна,
музычны кіраўнік

Восеньскія фарбы

Восеньскія фарбы

Восеньскія фарбы