Народны паэт Беларусі Якуб Колас у свой час пісаў: «Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Таму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць творы беларускай літаратуры».
Беларускамоўны чацвер 27 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва» прайшоў пад дэвізам «Мова нанова». Вучні 8-х класаў школы з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве «Таямніцы беларускіх слоў».
Школьнікі падзяліліся на некалькі каманд і прайшлі 5 конкурсаў, у якіх змагаліся з гукамі і літарамі, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, адгадвалі загадкі. Цікава прайшлі конкурсы «Перакладзі словы», «Папацей, грамацей».
Завяршыўся беларускамоўны чацвер узнагароджаннем лепшых знаўцаў роднага слова. Дзеці атрымалі памятныя падарункі.
А.В. Двужыльная,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 11 г. Магілёва
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by