Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, яно штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Кніга — геніяльнае адкрыццё чалавецтва, менавіта ў кнігах адлюстроўваецца гісторыя народа, яго слаўныя справы.
У рамках Дня беларускага пісьменства трэцяга верасня ў школьнай бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 26 г. Магiлёва» прайшла віктарына «Што? Дзе? Калі?» для вучняў пачатковай школы. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дзве каманды «Літарынкі» і «Мовазнаўцы». Навучэнцы здзейснілі падарожжа ў гісторыю беларускага пісьменства, адгадвалі загадкі, а таксама пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы «Не знікне цуд прыгожага пісьменства!».
Кавалькова Н.В.,
бібліятэкар сярэдняй школы № 26 г. Магілёва


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by