Майстрыцы па ткацтве з розных куткоў Магілёўшчыны распачалі работу над "Купальскім поясам". Iдэя рэалізуецца ў рамках падрыхтоўкі да свята "Александрыя збірае сяброў", паведаміла карэспандэнту сайта вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алёна Беланожка.

"Па задуме ён будзе ўключаць у сябе традыцыйныя матывы арнаментаў паясоў усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, - падкрэсліла суразмоўца. - Пояс абяцае стаць самым доўгім не толькі на Магілёўшчыне, але і на ўсёй Беларусі".
Да праекта вялася руплівая падрыхтоўка, расказала спецыяліст. Так, у мінулым годзе Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам былі арганізаваны семінары па ткацтве паясоў, каб майстрыцы з усіх раёнаў вобласці авалодалі гэтым рамяством, паглыбілі свае ўменні і навыкі. Семінары далі свой вынік: сёння ткацтва паясоў на Магілёўшчыне зноў адроджана і набывае былую папулярнасць, адзначыла Алёна Беланожка.

Першы вынік праекта "Купальскі пояс" будзе прадстаўлены на свяце "Купалле" (“Александрыя збірае сяброў”), якое штогод праходзіць у вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна.
"Кожны госць свята атрымае магчымасць сам паўдзельнічаць у ткацтве "Купальскага пояса" і з дапамогай майстрыц авалодаць сакрэтамі гэтага старадаўняга рамяства, - сказала Алёна Беланожка. - Плануецца, што ткацтва пояса не будзе спынена, і з кожным годам пад час Купалля ў Александрыі ён будзе рабіцца яшчэ даўжэй".
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by