Фонды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея папоўніліся ўнікальнымі прадметамі ІХ стагоддзя. Іх у падарунак музею перадаў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі ў галіне культуры Валерый Казакоў.
Старажытныя пярсцёнкі, падвеска, жэтон, якія цяпер будуць знаходзіцца ў Магілёве, папярэдне датуюцца ІХ стагоддзем, часамі Рурыкавічаў, але ўсе падрабязнасці яшчэ высветляць спецыялісты.
Па матэрыяле газеты «Звязда»