Выстава дэкаратыўна-ўжытковай творчасці «Свет нашых захапленняў» працуе ў фае раённага Цэнтра культуры Бялыніч. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст РЦК Людміла Куранкова.
На працягу года кожная клубная ўстанова Бялыніччыны будзе паказваць жыхарам і гасцям горада свае работы, створаныя з прымяненнем мноства розных тэхнік і матэрыялаў. «Творы ўражваюць арыгінальнасцю аўтарскіх ідэй, тонкім густам і майстэрствам выканання», — падкрэсліла Людміла Куранкова.
Бялынічане ужо пазнаёміліся з выставай, прадстаўленай Свяцілавіцкім сельскім домам рамёстваў. Гэта былі творы, зробленыя ў тэхніцы карункапляцення і калекцыя тэкстыльных лялек. Да канца чэрвеня дзейнічалі экспазіцыі Ланькаўскага СЦК і ВЧ і Масцішчанскага сельскага клуба, дзе былі прадстаўлены кампазіцыі з кветак, работы з саломкі і газетнай паперы.
Зараз працуе выстава ад спецыялістаў Машчаніцкага і Алешкавіцкага сельскіх клубаў. Пабачыць экспазіцыю можна будзе да канца ліпеня ў фае раённага Цэнтра культуры Бялыніч.
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by