Этна-марафон «Родная мова: пачні с пачуццяў» ладзіцца ў Магілёве

КнигаЭтна-марафон «Родная мова: пачні с пачуццяў», прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, ладзіцца ў Магілёве. Увесь тыдзень да 21 лютага ў бібліятэках горада будзе праходзіць шэраг мерапрыемстваў, паведаміла дырэктар УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва» Галіна Краўчанка.

У межах комплекснага мерапрыемства запланаваны тэматычныя выставы, арганізуюцца конкурсы, віктарыны, акцыіі, праводзяцца інтэлектуальныя гульні і пазнавальныя гадзіны. Усяго — больш за 40 мерапрыемстваў, сярод якіх, дарэчы, і напісанне дыктоўкі на роднай мове. 21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы № 3 напрацягу дня магілёўскія шкаляры змогуць праверыць свае веды.

Могилевский городской исполнительный комитет