Iнстытут МУС у барацьбе са стыхіяй

Iнстытут МУС у барацьбе са стыхіяйСнежнае надвор’е, якое ўсталявалася ў Беларусі ў апошні час, дадалаклопатаў не толькі камунальным службам, але і звычайным грамадзянам. Усе, хто не абыякавы да таго, штоадбываеццавакол, выйшлізмагаццасастыхіяй.

Курсанты Магілёўскага інстытута МУС таксама не засталіся ў баку ад капрызаўнадвор’я. Так, яны прыбіраюць бліжэйшыя двары, падыходы да аптэк, прыпыначныя пункты. Таксама курсанты раздаюць мінакампамяткі з інфармацыяй прабяспечныя паводзіны пры непагадзі.

Асаблівыя цяжкасці выпалі на долю адзінокіх пажылых граждан грамадзян. Курсанты Магiлеўскага інстытута МУС прыйшлі на дапамогу: прыбралі снег у дварах, расчысцілі дарожк і гэтак далей.

Напрыклад, пенсіянерка Аляксандра Дзмітрыеўна Агапкіна была прыемна здзіўлена візіту юных памочнікаў у міліцэйскай форме. Так як сваякі жанчыны жывуць на Сахаліне, то ёй прыемна любая ўвага.

-Я вельмі ўдзячнаі нстытуту МУС, што ніколі не забываюць, наведваюць, дапамагаюць. Сёння хлопцы не толькі прыбралі снег, але нават майго сабаку, які збег два дні таму назад, знайшлі і прывязалі на ланцуг.

Супрацоўнікі і курсанты Магілёўскага інстытута МУС, акрамя уборкі снегу, правялі час за душэўнай гутаркай з пенсіянеркай. У падзякуА ляксандра Дзмітрыеў напажадала курсантам паспяхова здаць сесіюі падаравала некалькі слоічкаў малінавага варэння.
-Агарод ёсць, ўраджай ёсць, раблю закаткі, а есці няма каму: дзеці далёка. Хай хоць хлопцы з’ядуць, мне ў радасць, ўспомняць бабулю добрым словам, — дадала Аляксандра Дзмітрыеўна.

-Заўсёды прыемна аказваць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, — падзяліўся ўражаннямі курсант першага курса радавы міліцыі Айвар Сіліцкі. -Гэта не толькі наш службовы абавязак, але і людскі.

Любоў Шумілка

Iнстытут МУС у барацьбе са стыхіяй

Iнстытут МУС у барацьбе са стыхіяй

Iнстытут МУС у барацьбе са стыхіяй

Iнстытут МУС у барацьбе са стыхіяй

Iнстытут МУС у барацьбе са стыхіяй

Iнстытут МУС у барацьбе са стыхіяй