3 снежня ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава «Пластыка Магілёўшчыны». Гараджанам прапануюць пабачыць работы 13 скульптараў - Уладзіміра Конанава, Андрэя Вараб'ёва, Карнея Аляксеева, Уладзіміра Пахаўцава, Сяргея Сотнікава,Уладзіміра Панцялеева, Вольгі Савіч, Сяргея Калядзюка, Андрэя Чыгірова, Алега Ткачова, Антона Ціханаўца, Аляксандра Мінькова і Віктара Жукоўскага. Адкрыццё выставы пройдзе а 17-ай гадзіне. Наведаць яе магілёўцы змогуць да 21 снежня.