Шэраг мерапрыемстваў для невідушчых чытачоў арганізавала магілёўская бібліятэка у рамках акцыі «Белы кій»

У рамках акцыі «Белы кій» магілёўская дзіцячая бібліятэка-філіял № 2 арганізавала шэраг мерапрыемстваў для невідушчых чытачоў.

Дарэчы, гэта адзіная ў вобласці бібліятэка, якая мае абанемент па абслугоўванні інвалідаў па зроку. Гэтыя людзі, нягледзячы на тое, што жывуць навобмацак, не перастаюць здзіўляць сваімі здольнасцямі. На выставе, якую бібліятэка стварыла проста на падаконніку, нават прахожыя могуць пабачыць шмат зробленых умелымі рукамі рэчаў. А колькі станоўчых эмоцый атрымана падчас правядзення кулінарнага паядынку!

"Такія мерапрыемствы дапамагаюць аб’ядноўваць чытачоў, прыцягнуць увагу да праблем невідушчых і яшчэ раз пераконваюць у тым, што яны вельмі таленавітыя",— адзначыла дырэктар бібліятэкі Святлана Букачова.

Прыемным падарункам для чытачоў абанемента сталі не толькі арганізаваныя для іх мерапрыемствы, але і тыя 50 дыскаў з запісамі твораў расійскіх і замежных аўтараў, якія ім перадалі супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна Магілёва і студэнты МДУ імя Куляшова.

Сайт Могилевского облисполкома