Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г.Магілёва» 15 сакавіка 2019 года адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25- годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзве Школы Міру, якія ў нашым горадзе прадстаўляюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г.Магілёва» і «Сярэдняя школа № 2 г.Магілёва», аб’яднаныя агульнай дзейнасцю ў накірунку міратворчасці, віталі паважаных гасцей на значнай падзеі ў жыцці кожнага чалавека — уручэнні галоўнага дакумента грамадзяніна краіны — пашпарта Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілева Ірына Анатольеўна Раінчык, старшыня Магілеўскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Міра Валянціна Федарауна Мельнікава, намеснік начальніка аддзела па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілёва Іна Аляксандраўна Казлова, начальнік аддзела ідыялогіі і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілёва Аляксандра Мікалаеўна Ігнаценка.

Лепшым прадстаўнікам дзвюх школ, якія дасягнулі чатарнаццацігадовага ўзросту, пасля ўрачыстага віншавальнага слова, выпаў гонар атрымаць дакумент у дарослае жыцце з рук намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілёва Ірыны Анатольеўны Раінчык.

У прывітальным слове старшыня Магілеўскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Міра Валянціна Федарауна Мельнікава адзначыла, што напрамкі дзейнасці Школ Міру, якія працуюць у духу культуры міру і міратворчасці, вельмі значныя ў сённяшні час для выхавання сучаснай моладзі. Добрыя словы і віншаванні Валянціны Федараўны не абышліся без падарунка. Бібліятэчны фонд сярэдняй школы № 11 і сярэдняй школы № 2 папоўніла выдатная кніга «Могилевская область: край в котором я живу», у якой яскрава прадстаўлена ва ўсіх накірунках свайго развіцця наша родная бацькаўшчына — Магілеўшчына.

Гэты дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак стаў днем нараджэння грамадзяніна нашай краіны. Пажадаем ім, каб у душах юных гамадзян назаўседы захаваўся агонь дабра і любові да людзей, роднай Айчыны, агонь міласэрнасці і ўзаімаразумення, высакароднасці і шчодрасці чалавечага сэрца!

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Н.А.Смолава