Пра старт IV Міжнароднага расійска-беларускага конкурсу студэнцкіх навуковых работ «Агульны шлях да Вялікай Перамогі: подзвіг народаў бессмяротны» паведаміла прэс-служба БДУ. Гэта сумеснае мерапрыемства гістарычных факультэтаў БДУ і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава.
Мэта конкурсу — папулярызацыя гістарычных ведаў, стымуляванне цікавасці да вывучэння гісторыі і стварэнне ўмоў для даследчага ўзаемадзеяння студэнтаў з Расіі і Беларусі.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць студэнты гістарычных факультэтаў ВНУ ўсіх краін постсавецкай прасторы незалежна ад курсу навучання, спецыяльнасці, кафедры і формы атрымання адукацыі. Тэмай праектаў канкурсантаў можа стаць айчынная і замежная гісторыя, этналогія, археалогія, гісторыя мастацтваў. Навуковая работа можа быць выканана індывідуальна або ў суаўтарстве (але не больш як тры аўтары).
Конкурс пройдзе ў два этапы: завочны і вочны. Вынікі першага тура будуць вызначаны 10 кастрычніка. Фінал пройдзе з 1 па 3 лістапада ў Маскоўскім дзяржаўным універсіце, дзе адбудзецца публічная абарона навуковых работ.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Матэрыялы прымаюцца да 30 верасня.
«Звязда»
Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by