Першыя класы з беларускай мовай навучання плануюць адкрыць у сярэдніх школах № 1 і № 34 горада Магілёва ў наступным навучальным годзе. Пра гэта карэспандэнту сайта паведімілі ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах трэба звяртацца па тэлефонах 22-12-64, 31-07-85 (СШ № 1) і 24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 (СШ № 34).
Дарэчы, у 2017-2018 навучальным годзе працягне працаваць другі і восьмы класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 34 і № 1 горада Магілёва адпаведна.