Адкрыцце першых класаў з беларускай мовай навучання плануецца ў Магілеве ў наступным навучальным годзе

Адкрыцце першых класаў з беларускай мовай навучання плануецца ў Магілеве ў наступным навучальным годзеАдкрыцце першых класаў з беларускай мовай навучання плануецца ў Магілеве ў 2016/2017 навучальным годзе, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні адукацыі, спорта і турызму гарвыканкама.

Па словах суразмоўцаў, набор пройдзе на базе сярэдняй школы № 1, што знаходзіцца па вуліцы Першамайскай, а таксама ў школе № 34 — па вуліцы Габраўскай. Акрамя таго, у першай установе адукацыі ў наступным навучальным годзе працягне працаваць 7 клас, у якім ажыццяўляецца навучанне на беларускай мове. Усіх зацікаўленых просяць звяртацца ў вышэйназваныя школы.

Могилевский областной исполнительный комитет