Конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы будучы настаўнік – 2014” прайшоў ў МДУ ім. А А. Куляшова

Конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы будучы настаўнік – 2014” прайшоў ў МДУ ім. А А. Куляшова. 9 самых крэатыўных і здольных студэнтаў спрабавалі выявіць лепшага ў прафесіі. Ацэньвала выступленне канкурсантаў кампетэнтнае журы на чале з першым намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алегам Сцельмашок.

Першы этап конкурсу адбыўся 22 красавіка на базе магілёўскай сярэдняй школы №23, дзе студэнты правялі заняткі ў незнаёмым класе. На другім этапе ўдзельнікам прапанавалі стварыць адукацыйны праект “Мая школа будучага”. Задача канкурсантаў заключалася ў тым, каб выдатна прадэманстраваць прэзентацыю ўласных распрацовак. Наступным быў “Конкурс-сюрпрыз”, падчас якога кожны канкурсант мусіў адказаць на два нечаканыя пытанні ад кіраўнікоў устаноў адукацыі горада, бацькоў, а таксама учарашніх і сённяшніх школьнікаў.

Апошняе выпрабаванне мела назву “Свет маіх захапленняў”. Будучыя педагогі павінны былі распавесці пра сваё хобі, а таксама пра тыя справы, якія прыносяць ім задавальненне, напаўняюць жыццё сэнсам. У выніку кожны ўдзельнік конкурса стаў пераможцам у пэўных намінацыях. Будучых педагогаў павіншаваў прарэктар па вучэбнай рабоце МДУ імя А.А. Куляшова Мікалай Бузук. Паміж іншым, ён адзначыў, што гэты конкурс з кожным годам становіцца ўсё больш прафесійным.

“Лепшым будучым настаўнікам – 2014” быў прызнаны студэнт факультэта замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта Іван Крайкуза. Пераможца падзякаваў усім, хто падтрымаў яго ў падрыхтоўцы да гэтага мерапрыемства, а таксама адзнычыў, что ў конкурсе прыняў удзел залаты фонд устаноў вышайшай адукацыі Магілёўшчыны – лепшыя з лепшых.

Информация с сайтаМогилевского облисполкома